Віктар Арэхаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шоцік Таццяна

Мужа і жонку Віктара Віталевіча і Ірыну Анатолеўну Арэхавых асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Віктар знаходзіўся да суда пад вартай, а Ірына — пад закладам у 8000 рублёў. На судзе віну яны прызналі часткова. З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона Віктара. Ён на судзе распавёў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Паводле Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фотаздымак на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць.

Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасці таго дня, бо не памятае прычыны з іх даўнасці. Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.

29 лістапада 2022 года ў судзе Ленінскага раёна суддзя Таццяна Шоцік прызначыла па два гады «хатняй хіміі» кожнаму.

Віктара вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Грошы заклада за Ірыну вернуць залогадавальніку.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»