Віктар Жаваранак

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 ліпеня 1966

Дата затрымання: 23 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Віктар Віктаравіч Жаваранак быў затрыманы 23 студзеня 2023 году. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 342 (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу. Мужчына ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

Суд над ім адбыўся 7 верасня 2023 г. па артыкулах 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі), 130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Суддзя Анжэла Касцюкевіч прысудзіла яму 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

17 лістапада 2023 г. прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда, прысуд набыў моц.

Пераведзены ў снежні 2023 г. у ПК-1

28 лістапада 2023 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

4 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»