Віктар Зайцаў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Зайцаў Віктар Віктаравіч быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). 10 і 11 кастрычніка 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Піскуноў Аляксандр.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме 20 снежня 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Філатаў Максім Юр'евіч.