Віктар Таўгень
асуджаны на 2 гады "хіміі"
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1984
Дата затрымання: 20 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпу №45

Віктар Міхайлавіч Таўгень - жыхар Маладзечна, абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
А менавіта, згодна з тэкстам абвінавачвання, увечары 9 жніўня, калі ў горадзе праходзіла акцыя пратэсту, ён груба парушаў грамадскі парадак, а менавіта "махаў рукамі, уключаў гучна музыку на магнітафоне, ствараў штучнае асвятленне ліхтарыкам".
На судзе Таўгень сваёй віны не прызнаў, бо не лічыў, што сваімі дзеяннямі ён парушаў грамадскі парадак. Заўваг як з боку міліцыі, так і з боку грамадзян у той дзень ён не атрымліваў. Але суддзя Іна Каханоўская 22 лютага прысудзіла Віктару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
20 сакавіка Віктар паехаў адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову №45 (Камянецкі раён).
![]()
У Маладзечне судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі 9 жніўня. За тое, што трымаў музычную калонку
![]()
На два гады "хіміі" асудзілі маладзечанца, які трымаў музычную калонку на акцыі 9 жніўня