Віктар Сядоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1975
Дата затрымання: 16 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 30 траўня 2023
Суддзя: Ляйкоўская Анастасія
Пракурор: Зубко Іна
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Клаўс Міндруп, дэпутат Бундэстага Германіі
Віктар Валер'евіч Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).
Яго затрымалі за відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэста ў Мінску.
У судзе Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка 2021 года быў вынесены прысуд Віктару Сядову: 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
30 траўня 2023 г палітзняволены выйшаў на волю з ПК № 2, цалкам адбыўшы тэрмін.
“Паклаў камень ля барыкады каля “Рыгі”. Судзяць інжынера Віктара Сядова
Справа Сядова: пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Палітвязню Сядову прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Віктар віну часткова прызнаў. Кажа, што паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень.