Віктар Сабалеўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 лістапада 1969

Дата затрымання: 3 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Справы: Пратэсты Мінск

Віктар Сабалеўскі быў затрыманы напрыканцы сакавіка 2023 года. Яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Цяпер мужчыну ўтрымліваюць ў жодзінскай турме № 8.

20 ліпеня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска палітвязень быў асуджаны суддзёй Юльянай Шчэрбай да 2 гадоў і 6 месяцаў "хатняй хіміі". Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»