Віктар Русін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 лістапада 1983

Дата затрымання: 29 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Дата вызвалення: 5 ліпеня 2022

Віктар Русін з Гродна быў затрыманы напрыканцы чэрвеня 2022 года ў межах Крымінальнай справы аб абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

Тым не менш вядома, што Віктара судзілі толькі паводле адміністрацыйнага артыкулу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і прызначылі яму 7 сутак арышту. Пасля адбывання гэтага пакарання ён выйшаў на волю.

На вядомага ў Гродне хірурга і экс-лекара зборнай Беларусі па міні-футболе пакрыўдзіўся сілавік-лукашыст (вы чулі пра яго) – пагражала крыміналка, але цудам выйшаў праз 7 сутак

У ГУБАЗІК Русіну выставілі яшчэ два абвінавачванні: паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») і 24.3 КаАП РБ («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых абавязкаў»). Невядома чаму, але судзілі Русіна толькі па адным артыкуле – распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, за што далі 7 сутак. Пасля адбывання пакарання лекар выйшаў на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»