Віктар Панцялееў
Дата нараджэння: 31 ліпеня 1993
Дата затрымання: 18 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй
Месца зняволення: ПК № 15

Віктар Сяргеевіч Панцялееў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках.
Падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".
![]()
«Падчас спаткання ў СІЗА Віктар сказаў: выходзь за мяне». Зняволенне вярнула і ўзмацніла каханне
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Віктар Панцялееў атрымаў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
![]()
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
![]()
"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"