Віктар Макарэнка

Вынік суда: 300 базавых велічынь

Від пакарання: штраф

Суддзя: Падалянец Арцём

Пракурор: Пасемка Святлана

65-гадовага дырэктара крамы аўтазапчастак Віктара Макарэнка за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі, абвінавацілі паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян"). 

28 кастрычніка 2022 года адзін з праўладных тэлеграм каналаў апублікаваў пост, дзе распавеў пра затрыманне ў Баранавічах дырэктара крамы аўтазапчастак. Паводле іх, мужчына сказаў свойму падначаленаму: "Не продавай им ничего, они оккупанты". Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расейскай Федэрацыі.

Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджаў, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на Збройныя сілы Украіны.

Мужчыну сапраўды затрымлівалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян") на трое сутак, а таксама арыштоўвалі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Да суда мужчына быў на волі.

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 лютага 2023 года вынеслі прысуд. Пракурорка Святлана Пасемка запрасіла для Макарэнкі штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 рублёў). Суддзя Арцём Падалянец прызначыў менавіта такое пакаранне.

Яшчэ да суда баранавіцкі пракурор накіраваў пазоў у эканамічны суд аб спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка Макарэнкі. 19 снежня 2022 года эканамічны суд спыніў яго дзейнасць. Індывідуальным прадапрымальнікам Віктар Макарэнка працаваў з 1993-га года. Цяпер мужчына знаходзіцца на пенсіі.

"Акупантаў не абслугоўваем". Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расійскім вайскоўцам

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 лютага вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макарэнку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян"). Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў). Індывідуальная дзейнасць Макарэнкі, якую ён ажыццяўляў з 1993-га года, спыненая па рашэнні эканамічнага суда па пазову мясцовага пракурора.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»