Віктар Лосік
фрылансер, капірайтэр
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1982
Дата затрымання: 6 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 341 Крымінальнага кодэксу - Апаганьваньне будынкаў і псаванне маёмасці
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства
Месца зняволення: Следчая турма №8

Віктар Анатольевіч Лосік быў членам ініцыятыўнай групы грамадзян Віктара Бабарыка, збіраў подпісы ў яго падтрымку, быў валанцёрам у аб'яднаным штабе, дапамагаў ініцыятыве "сумленныя людзі". На прэзідэнцкіх выбарах быў незалежным назіральнікам на ўчастку ў Хацежына. Віктар жанаты, у яго двое дзяцей.
Быў затрыманы 6 снежня 2020 г. у п. Хацежына Мінскага р-на супрацоўнікамі МУС. Яго абвінавачілі ў тым, што павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнуртраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасавання з надпісам “Не забудем, не простим!”, а таксама ў нанясенні выяваў з беларускім нацыянальным гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах маста.
Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай у СІЗА г. Жодзіна.
Пад Мінскам мужчына павесіў на мосце пудзіла з фатаграфіяй міністра. А цяпер у яго тры крымінальныя справы