Віктар Куўшынаў

Дырэктар па прадукту IT-кампаніі PandaDoc.

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 красавіка

Дата затрымання: 2 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса — Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры

Дата вызвалення: 20 жніўня 2021

Віктар Куўшынаў быў затрыманы 2 верасня. У дзень затрымання Віктара ў мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля.

Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за адмовы выконваць злачынныя загады. За гэты час ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак на такую дапамогу, а некаторыя з такіх гісторый атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.

11 верасня Віктару Куўшынаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).

Жонка Віктара Аляксандра трымае сувязь з ім праз адваката, у папяровых лістах Віктар у асноўным перадае прывітанне сыну, радуецца, калі Аляксандра купляе хлопчыку новыя цацкі, ходзіць на выставы і канцэрты, і просіць, каб жонка часцей цешыла сябе і дзіцяці.

— Ён нават прымудрыўся з турмы падарыць мне букет кветак на дзень нараджэння, — кажа Саша. — Але ў лістах не занадта ўдаецца ў сантыменты, таму што, думаю, яму самому непрыемна, што яго пасланне дзесяць разоў адымаюць. Але імкнецца жартаваць і падняць мне настрой.

Віктар Куўшынаў знаходзіўся пад вартай у СІЗА-1, у сярэдзіне снежня яго перавялі ў СІЗА ў Жодзіна.

Выйшаў на свабоду 20 жніўня 2021 года.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»