Віктар Кулеш
Дата затрымання: 12 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Каханоўская Іна
Пракурор: Цітовіч
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21
13 верасня 2021 года суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна асудзіў электраманцёра Віктара Станіслававіча Кулеша да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Суддзя Каханоўская прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Таксама Кулеш мусіць выплаціць на карысць пацярпелага 1500 рублёў маральнай шкоды.
Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Цітовіч.
Электраманцёра з Маладзечна пакаралі 1,5 гадамі “хіміі” за абразу намесніка начальніка РАУС