Віктар Хлябец
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 лістапада 1981
Дата затрымання: 26 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 траўня 2023
Суддзя: Вакульчык Наталля
Пракурор: Круцько Аляксандр
Справы: Справа Зельцэра
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Віктара Сцяпанавіча Хлябца абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".
Выхадзец з Белаазёрска, мае на ўтрыманні малую дачку. У Віктара ёсць інваліднасць, ён хварэе на цукровы дыябет, інсуліназалежны. Мужчыну затрымалі 26 лютага 2022 г. дома і змясцілі ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС. 1 сакавіка да Віктара ўжылі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і перавялі яго ў СІЗА № 6 Баранавічаў, дзе ён і знаходзіўся да суда. Пасля яго перавялі ў СІЗА-7.
28 ліпеня 2022 г. суд Бярозаўскага раёна падтрымаў бок абвінавачвання і прызнаў Віктара Хлябца вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады", прысудзіўшы яго да 1,5 гадоў калоніі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязень адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.
МУС у лістападзе 2022 г. дадаў Віктара ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
17 траўня 2023 г. Віктар выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.