Віктар Казлоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 лістапада 2000

Дата затрымання: 10 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 21 траўня 2024

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Справы: Пратэсты Брэст

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Жоэль Гарыё, сябра Сената Францыі

Віктар Генадзьевіч Казлоўскі — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзеяў 9-10 жніўня мінулага года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітвязняў, якія праходзілі па справе, вінаватымі, а ВІктару Казлоўскаму прызначыў 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Віктар знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7 з пачатку красавіка 2021 года, 19 студзеня 2022 быў пераведзены ў ПК №15.

Згодна з падлікамі мусіў выйсці на волю 21 траўня 2024.

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек.

“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»