Віктар Катоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 траўня 1990
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 чэрвеня 2024
Суддзя: Грыгаровіч Мікалай
Пракурор: Пакала Кацярына
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Віктар Алегавіч Катоўскі — бас-гітарыст гурта TerraKod, быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Віктар праходзіць па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў брэсцкі СІЗА-7.
У Брэсцкім абласным судзе 14 красавіка 2022 быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Катоўскага. Па сукупнасці трох артыкулаў суддзя Мікалай Грыгаровіч пастанавіў пакараць музыку пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў).
5 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Віктара ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 2.
Выйшаў на волю ў пачатку чэрвеня 2024 г.
Тры гады калоніі і 100 базавых велічынь штрафу прысудзілі бас-гітарысту гурта TerraKod Віктару Катоўскаму