Віктар Каліноўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 снежня 2000
Дата затрымання: 8 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Пракурор: Марэйка Ірына
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Брэст
Віктар Мікалаевіч Каліноўскі — жыхар Брэста, асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства, здзейсненае групай асоб»).
Згодна з абвінавачваннем, Каліноўскі і Генадзь Астаповіч у ноч з 18 на 19 верасня 2020 года нанеслі надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвы кіёск у Брэсце, чым прычынілі шкоду на 94 рублі 1 капейку.
Яны былі затрыманыя 19 лютага на трое сутак, пасля гэтага ў дачыненні да Генадзя Астаповіча была прынятая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту, у дачыненні да Віктара Каліноўскага — падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.
З 8 ліпеня 2021 года Каліноўскі адбывае пакаранне.
16 верасня 2021 года стала вядома, што Віктара Каліноўскага вызвалілі па памілаванні з ПУАТ №49.
Трох берасцейцаў асудзілі на «хімію» і «хатнюю хімію» за нанясенне надпісаў на прыпынках