Віктар Калаўр
Дата нараджэння: 1 траўня 1977
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Груда Кацярына
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Калаур Віктар Аляксандравіч - рабочы са Століна. Пасля школы праходзіў тэрміновую службу ў валожынскай 153-й асобай радыётэхнічнай брыгадзе. Вядома, што ён быў палітычна актыўным чалавекам, допісы пра гэта ёсць у ягоных сацсетках. На старонках у сацсетках Віктар таксама падтрымлівае Украіну ў яе змаганні супраць імперыялістычнай агрэсіі. Ён быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе ў закрытым рэжыме паводле ч. 1 арт. 188 КК (Паклёп) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу з 12 па 19 жніўня 2024 года разглядала суддзя Груда Кацярына.
Суд прыняў рашэнне прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 800 базавых велічыняў на суму 32 000 рублёў. Таксама ў яго канфіскавалі ў даход дзяржавы ноўтбук з зараднай прыладай. Акрамя гэтага суд пастанавіў спагнаць з яго грашовыя сродкі кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелых Карпенкава Мікалая Мікалаевіча і Манаева Сяргея Уладзіміравіча па 1000 рублёў кожнаму.
25 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Бандарэнкі Святлана Аляксандраўна.
1 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць
Віктару Калаўру прапануюць вярнуцца з-за мяжы і здацца ў Следчы камітэт.