Віктар Гурко

Дата нараджэння: 19 студзеня 2001

Дата затрымання: 1 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Гурко Віктар Вітальевіч 14 сакавіка 2023 г. асуджаны па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска асудзіў яго на 1 год і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Быў затрыманы 1 лістапада 2022 года. 25 лістапада 2022 года пераведзены ў СІЗА-1.

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

За ўдзел у пратэстах затрыманы 24-гадовы мінчук

Праўладныя каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара сталіцы Віктара Гурко. На «пакаяльным відэа» хлопец «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе і выхадзе на праезную частку.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»