Віктар Фянчук

экс-кіраўнік "Аховы птушак Бацькаўшчыны"

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 студзеня 1975

Дата затрымання: 31 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 верасня 2023

Суддзя: Мурашка Кацярына

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ханна Штайнмюлер, дэпутатка нямецкага Бундэстагу ад Партыі зялёных

Віктар Фянчук

Віктар Аляксандравіч Фянчук — арнітолаг, супрацоўнік і колішні кіраўнік "Аховы птушак Бацькаўшчыны" (у 2006-2014 гг.). Быў затрыманы дома 31 жніўня 2021 года. Яму прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу аб непадпарадкаванні міліцыі. 

Але пасля арышту ён не выйшаў на волю — яго затрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Згодна з матэрыяламі справы, "Фянчук блакаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім".

Матэрыялы следства на пачатку красавіка 2022 былі перададзеныя ў пракуратуру. Разгляд справы пачаўся 6 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. 10 траўня дзяржабвінавачанне запрасіла для Віктара 2,5 гады зняволення і 196 тысяч рублёў кампенсацыі "Мінсктрансу". Менавіта такое пакаранне 12 траўня і прысудзіла Віктару суддзя Кацярына Мурашка.

У чэрвені 2022 г. Віктара перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.

5 жніўня 2022 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд Віктара быў пакінуты без зменаў. Неўзабаве палітвязня этапавалі ў магілёўскую ПК № 15.

МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла палітвязня ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

29 верасня 2023 г. выйшаў на волю. 

Экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім». Па словах пракурора, «такія паводзіны чалавека, які прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне, проста недапушчальныя».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»