Віктар Дзенісенка
Дата нараджэння: 18 красавіка 1992
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Каліна Святаслаў
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 48
Віктар Анатольевіч Дзенісенка - фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па гэтай крымінальнай справе. Віктар Дзенісенка атрымаў 1,5 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
![]()
У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну
![]()
Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце
![]()
Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"