Віктар Чэрнік

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Зянько Анатоль

У Валожыне 1,5 гадамі “хатняй хімі” пакаралі Віктара Чэрніка. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса: у кастрычніку 2020 года ён пакінуў каментар у “Аднакласніках” пад відэа, дзе супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць людзей.

Адзін з супрацоўнікаў – Казлоў – палічыў сябе абражаным і напісаў заяву, а таксама запатрабаваў пакрыць маральную шкоду ў памеры 1000 рублёў. Валожынскі пракурор папрасіў пакараць Чэрніка двума гадамі “хіміі”.

Суддзя Зенько вынес прысуд – 1,5 гады “хатняй хіміі”, а таксама задаволіў кампенсацыю маральнай шкоды.

Валожын: Чэрніка пакаралі “хіміяй” за абразу супрацоўніка ДАІ

У Валожыне 1,5 гадамі “хатняй хімі” пакаралі Віктара Чэрніка. Яго прызналі вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса: у кастрычніку 2020 года ён пакінуў каментар у “Аднакласніках” пад відэа, дзе супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць людзей.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»