Віктар Чараўкоў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Качалава Наталля

Справы: Пратэсты Жлобін

Віктара Чараўкова абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.

Суд Жлобінскага раёна пакараў Чараўкова абмежаваннем волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд быў вынесены 15 верасня 2022 года.

У Жлобіне вынесены прысуд чарговаму ўдзельніку акцый пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Жлобінскага раёна вынесены яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. У арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) абвінавацілі мясцовага жыхара Віктара Чараўкова. На гэты час вядома, што ў Жлобіне вынесена каля паўсотні прысудаў па гэтым артыкуле.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»