Віктар Чайка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 студзеня 1982
Дата затрымання: 24 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Крэпская Юлія
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Блогеры
Віктар Аляксандравіч Чайка быў затрыманы напрыканцы траўня 2024 года. Віктар — адміністратар чату "Беларусы на Шры-Ланцы", вандроўнік, таксама ён аўтар невялікага ютуб-канала «Дыялогі аб Міры».
Верагодна яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Месца ўтрымання высвятляецца.
Утрымліваецца ў СІЗА № 1.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 29 ліпеня 2024 г. пачалі судзіць Віктара паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу прызначна весці суддзя Юлія Крэпская. Прысуд Віктару не звязаны з пазбаўленнем волі, яго вызвалілі пасля яго абвяшчэння.