Віктар Царыкевіч

Дата нараджэння: 3 сакавіка 1982

Дата затрымання: 11 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 22 жніўня 2021

Суддзя: Сініла Віталь

Згодна з матэрыяламі справы, жыхар Мастоў Віктар Царыкевіч ў жніўні мінулага года размясціў у адным з тэлеграм-чатаў "непрыстойны, прыніжальны гонар і годнасць каментар" пад фатаграфіяй старшыні Мастоўскага райвыканкама Юрыя Валеватага. Яго дзеянні кваліфікавалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтай нормы не прадугледжвае пазбаўленне волі. 

Таксама паводле абвінавачвання, Віктар Царыкевіч у верасні-кастрычніку правёў цэлую серыю акцый, якія, на думку пракуратуры, «адрозніваліся па сваім змесце выключным цынізмам»:

  • нанёс бел-чырвона-белыя лініі на дарозе паблізу вёсак Савінка, Заполле і аграгарадка Дубна Мастоўскага раёна;
  • «павесіў пудзілы ў міліцэйскай форме і ўчыніў надпісы» пад навесамі прыпынкаў «Мікелеўшчына», «Дубна» і «Чарлёна»;
  • у лесе паміж горадам Масты і аграгарадком Масты Правыя намаляваў на 33 дрэвах БЧБ-сцягі, у полі расставіў таблічкі ў выглядзе рытуальных надмагілляў "з надпісамі, якія дэманструюць грэбаванне да дзяржаўнага парадку кіравання", а побач з таблічкамі паставіў труну з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі.

Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства і злоснае хуліганства).Суддзя Сініла 21 студзеня 2021 г. прызначыў жыхару Мастоў пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму. 

22 жніўня 2021 года быў вызвалены з ПК № 3.

У Мастах судзяць мужчыну за акцыі з пудзіламі ў міліцэйскай форме, трунамі, БЧБ-сцягамі на дрэвах

У судзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці 21 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Царыкевіча па абвінавачванні па ч. 1 і 2 арт. 339 (Хуліганства і злоснае хуліганства) і 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну абвінавачваюць у правядзенні серый "цынічных" акцый у верасні-кастрычніку: размалёўванне прыпынкаў у Мастоўскім раёне, нанясенні на дрэвах БЧБ-сцягоў, развешванні на іх пудзілаў у міліцэйскай форме і размяшчэнні таблічак у выглядзе рытуальных надмагілляў, а таксама труны з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі.

У Мастах на год калоніі асудзілі мужчыну за акцыі з пудзіламі, трунамі і БЧБ-сцягамі. У яго таксама канфіскавалі машыну

Суддзя Сініла прызначыў жыхару Мастоў пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму. Таксама па прысудзе суда ў Царыкевіча канфіскуюць яго аўтамабіль. Верагодна, як сродак здзяйснення злачынства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»