Віктар Бойка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1984
Дата затрымання: 28 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Віктар Віктаравіч Бойка — актор, кастынг-дырэктар, з канца жніўня 2022 года ўтрымліваўся ў СІЗА-1 паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
3 лютага 2023 г. у судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска Віктара асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Мужчыну вызвалілі з-пад варты.
24 лютага 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.