Віктар Астапук
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 21 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клышпач Іна
Віктар Мікалаевіч Астапук мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю. Мужчыну ўтрымлівалі пад вартай з 21 па 24 лістапада 2023 года, пасля чаго змясцілі пад хатні арышт.
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 25 студзеня 2024 года яго асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла Віктару адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанов уадкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф 4000 рублёў.
Берасцейца асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за каментар у бок двух міліцыянтаў