Віктар Арцём

Дата нараджэння: 13 кастрычніка 1977

Дата затрымання: 17 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Пракурор: Вердыш Артур Валянцінавіч

Арцём Віктар Анатольевіч, 13.10.1977 года нараджэння, жыхар горада Баранавічы. Утрымліваўся пад вартай з 17.03.2022 па 02.06.2022.

Быў асуджаны 02.06.2022 года судом Ленінскага раёна горада Мінска.

Суддзя Юлія Шут прызнала Арцёма вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) з прызначэннем пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ тэрмінам на 3 гады ("хатняя хімія"). Абвінавачаны поўнасцю прызнаў віну ў здзяйсненні злачынстваў і раскаяўся. Дзяржаўным абвінаваўцам выступаў Вердыш А.У.

Прадстаўнік грамадзянскага істца КТУП "Мінсктранс" Емяльяненка А.С., падтрымала заяўлены іск, у сувязі з тым, што спыненне руху гарадскога наземнага пасажырскага транспарту з 23.08.2020 і 25.10.2020 прывяло да маёмаснай шкоды на суму 68.748, 48 рублёў. Таксама спагнаць з абвінавачанага дзяржаўную пошліну ў памеры 3.437,42 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»