Вяргілій Ушак
Відэааператар
Былы палітвязень
Дата затрымання: 29 траўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Дата вызвалення: 29 ліпеня 2020
Групы: Блогеры
Справы: Справа Ціханоўскага
Вяргілій Ушак — аператар, які здымаў пікет па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня 2020 года. Затрыманы ў той жа дзень. Прад'яўлены абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Па словах яго нявесты Надзеі, Вяргілій раней не быў знаёмы ні з кім з каманды "Краіны для жыцця" або ініцыятыўнай групы Ціханоўскай.
Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы
29 ліпеня 2020 года выйшаў на волю, аднак Вяргілій Ушак застаецца падазраваным па крымінальнай справе. Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.
Палітвязень Вяргілій Ушак – пра свае 2 месяцы зняволення па "справе Ціханоўскага"