Вераніка Ніколкіна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 лістапада 1996
Дата затрымання: 22 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Вераніка Вадзімаўна Ніколкіна была затрыманая напрыканцы сакавіка 2023 году. Інфармацыя пра затрыманне дзяўчыны з'явілася ў праўладных каналах, былі запісаныя “пакаяльныя” відэа, дзе затрыманую абвінавачвалі ў нелаяльным стаўленні да Лукашэнкі і негатыўным стаўленні да расейскіх вайскоўцаў.
5 верасня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе адбылося закрытае пасяджэнне па справе Веранікі. Суддзя Вадзім Бобыраў разглядаў справу паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Вераніка ўтрымлівалася ў СІЗА-3.
Вядома, што Вераніка адбывае "хатнюю хімію", тэрмін пакуль невядомы.