Вера Валністая
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 снежня 1990
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Справы: Пратэсты Мінск
Вера Сяргееўна Валністая была затрымана 6 чэрвеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
8 жніўня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска Веру прызналі вінаватай у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК і прызначылі ёй 2 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, а таксама 1000 беларускіх рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. Палітзняволеную працягнулі ўтрымліваць у СІЗА-1, бо яе наперадзе чакаў суд паводле ч. 1 арт. 342 КК.
8 верасня 2022 г. Веру Валністую прызналі вінаватай таксама ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (ч. 1 арт. 342 КК) і з улікам прысуду па першай крымінальнай справе канчаткова пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу. Гэтым разам дзяўчыну вызвалілі ў зале суда.
Палітзняволеную Веру Валністую другі раз асудзілі да "хатняй хіміі", але гэтым разам пасля суда вызвалілі
Гэтым разам Веру Валністую вызвалілі ў зале суда. Зараз яна дома.