Вера Струніна

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 7 студзеня 1970

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 20 верасня 2023

Суддзя: Аляксеенка Дзяніс

Пракурор: Гарохаў Антон Аркадзьевіч

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебска 3 верасня 2021 года адбыўся разгляд крымінальнай справы за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). На лаве падсудных апынулася 51-гадовая Вера Уладзіміраўна Струніна, якая працуе вахцёркай у віцебскім інтэрнаце.

Суддзя Дзяніс Аляксеенка прызнаў жанчыну вінаватай і пастанавіў пакараць яе абмежаваннем волі на 1 год і 6 месяцаў з адбываннем тэрміну ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Таксама Вера Струніна мусіць выплаціць пацярпеламу 500 рублёў кампенсацыі. Мабільны тэлефон «Самсунг», за які яшчэ не выплачаная растэрміноўка, канфіскаваны.

20 верасня 2023 года Вера Струніна, паводле падлікаў праваабаронцаў, адбыла тэрмін і выйшла на волю.

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Віцебск: вахцёрку інтэрната асудзілі на паўтара гады «хіміі» за абразу сяржанта міліцыі

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебска 3 верасня 2021 года адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Гэтым разам на лаве падсудных апынулася 51-гадовая Вера Струніна, якая працуе вахцёркай у віцебскім інтэрнаце.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»