Вера Мусіенка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 22 лістапада 1974
Дата затрымання: 28 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 лютага 2023
Дата вызвалення: 21 сакавіка 2023
Вера Валер'еўна Мусіенка была затрымана 28 чэрвеня 2022 г. у межах крымінальнай справы аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
26 кастрычніка 2022 года суд прысудзіў ёй адзін год пазбаўлення волі. Пазней яе перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3, а на пачатку лютага 2023 г. этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.
Вера цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю ў сакавіку 2023 г.