Вера Цвікевіч
Дата нараджэння: 4 красавіка 1992
Дата затрымання: 27 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Малашэнка Вольга
Месца зняволення: СІЗА-1

Вера Валер'еўна Цвікевіч мае расійскае грамадзянства і была затрымана 27 студзеня 2022 года ў Мінску ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У жніўні 2020-га фотаздымак Веры быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды».
Пасля ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна была пераведзеная ў СІЗА-1.
5 траўня 2022 года ў Маскоўскім судзе Мінска распачаўся разгляд справы. 6 траўня суддзя Вера Малашэнка вынесла прысуд: прызнаць Веру вінаватай і асудзіць да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
![]()
У Мінску асудзілі адразу дзвюх палітзняволеных – дзяўчыну з вокладкі «Камсамолкі» і настаўніцу рускай мовы і літаратуры
5-6 траўня суд Маскоўскага раёна cталіцы разглядаў справу Веры Цвікевіч і Насты Кухаравай.
![]()
Блізкія пра палітзняволеную Веру Цвікевіч: «Яна дагэтуль не можа паверыць, што ўсё гэта рэальнасць»