Васіль Ячычка

Дата нараджэння: 14 снежня 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Жытко Ігар

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Ячычка Васіль Віктаравіч асуджаны 13 лютага 2024 года ў судзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзеў суддзя Жытко Ігар, які пакараў Васіля 2 гадамі ў ПУАТ. 

21 лістапада 2023 года ў судзе Пружанскага раёна суддзя Бальшакова Алена разгледзела адміністрацыйную справу супраць Васіля па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

1 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Два гады "хіміі" — за выказванне пра Лукашэнку

13 лютага 2024 году ў судзе горада Пружаны разглядзелі справу Васіля Ячычкі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»