Васіль Рубцоў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Справы: Пратэсты Мінск
Васіля Васільевіча Рубцова знайшлі па фотаздымку з Марша, які міліцыянты выявілі ў перапісцы яго знаёмай пры аглядзе яе тэлефона. Яго затрымлівалі ў межах гэтай крымінальнай справы, але адпусцілі да суда пад заклад у суме 18 500 рублёў.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 студзеня 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) суддзя Марына Клімчук прызначыла пенсіянеру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Пасля таго, як прысуд набудзе моц, заклад вернуць мужчыне, а таксама адменяць арышт на яго маёмасць.
Пенсіянера асудзілі за ўдзел у Маршы — яго знайшлі па фотаздымку ў перапісцы знаёмай