Васіль Троцкі

Дата нараджэння: 13 сакавіка 1976

Дата затрымання: 14 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 1 год і 2 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 5 снежня 2023

Суддзя: Андрушэнка Андрэй

Пракурор: Ярошнікава

Васіль Троцкі

Васіль Міхайлавіч Троцкі — ураджэнец горада Дуброўна, але з 2015 года жыве ў Расіі. Мае сярэдне-спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці газаэлектразваршчыка. Працуе ў сферы азелянення ў Маскве. 

Яго затрымлівалі спачатку с 9 па 10 лістапада 2021 года. 14 лістапада 2022 года мужчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Яму паставілі ў віну абразу некалькіх прадстаўнікоў улады. 

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызначыў Васілю адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 30 базавых велічыняў (1110 рублёў). Дзяржабвінавачанне прадставіла памочніца пракурора Ярошнікава.

У межах грамадзянскага пазову з Васіля Троцкага спагналі кампенсацыю маральнай шкоды на карысць Міхаіла Аляксандравіча Фацеева памерам 500 рублёў.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што палітвязня этапавалі з СІЗА-2 у шклоўскую ПК № 17.

Мусіў выйсці на волю 5 снежня 2023 г. 

За абразу ўдзельнікаў “банды Лукі” мужчыну асудзілі на год і два месяцы калоніі

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня асудзілі Васіля Троцкага паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»