Васіль Раманенка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Васіля Раманенка с жонкай і пляменніцу жанчыны прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да «хатняй хіміі»: Алу і Васіля — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, Аляксандру — да двух гадоў аналагічнага пакарання.

Прысуд вынесла суддзя Юлія Шчоткіна. Васіль Раманенка да суда знаходзіўся пад вартай. Алу Раманенка выпусцілі на волю пад заклад у памеры 9 600 рублёў (3 800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць заклададавальніку. Вядома, што ў Васіля ёсць дзіця.

Васіль і Ала Раманенка, Аляксандра Антаненка раней ужо былі асуджаныя паводле таго ж артыкула.

Васіль Раманенка распавёў, што яны выйшлі на пратэст, каб выказаць нязгоду з прымяненнем уладай сілы да пратэстоўцаў у 2020 годзе.

«Мінсктранс» агучыў свой пазоў на пакрыццё шкоды: 110 тысяч 624 рублі 90 капеек — з Раманенкаў, 62 тысячы 908 рублёў 83 капейкі — з Антаненка. Пазовы будуць разгледжаныя ў асобнай грамадзянскай вытворчасці. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт.

Мужа, жонку і пляменніцу ў другі раз асудзілі па "народным" артыкуле

23 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд адразу траім жыхарам горада. Сужэнцаў Алу і Васіля Раманенка і пляменніцу жанчыны Аляксандру Антаненка прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да «хатняй хіміі»: Алу і Васіля — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, Аляксандру — да двух гадоў аналагічнага пакарання.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»