Васіль Пілец
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 лістапада 1981
Дата затрымання: 10 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 11 студзеня 2022
Суддзя: Рачынскі Мікалай, Заяц Анатоль, Раманоўскі Валерый
Справы: Пратэсты Гродна
Васіля Сяргеевіча Пільца з Гродна звінавацілі па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Нібыта 14 снежня 2020 года Пілец штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал" А. Галахава і Вольгу Бондараву, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга.
Судом Кастрычніцкага раёна Гродна 12 лютага 2021 года Васіль Пілец быў асуджаны да аднаго года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ).
Па пратэсту намесніка пракурора Д. Антонавіча калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда змяніла пакаранне па прысудзе на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Прысуд уступіў у сілу, а сам Васіль Пілец накіраваны ў ПУАТ №29 у Ваўкавыску.
Васіль цалкам адбыў пакаранне і 11 студзеня 2022 выйшаў на волю.
Гарадзенскі абласны суд вынес Васілю Пільцу больш жорсткі прысуд