Васіль Парфянкоў

грамадскі актывіст

Былы палітвязень

Дата затрымання: 4 студзеня 2011

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Комар Вольга

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя

Удзельнік абароны Курапатаў у 2001–2002 гадах. Яго неаднаразова затрымлівалі і адміністрацыйна каралі за грамадзкую актыўнасць. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 году.

Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Да суду знаходзіўся ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.

17 лютага 2011 году суддзя Фрунзенскага раёна горада Менска Вольга Комар асудзіла яго на 4 гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Таксама ён мусіў кампенсаваць страты — 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў за нібыта пашкоджаны будынак. Грошы на штраф сабралі салідарныя людзі.

Адбываў пакаранне ў аршанскай калоніі № 8. Вызвалены праз памілаванне.

Загінуў на вайне ва Украіне. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»