Васіль Лось

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Блізнюк Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Васіль Алегавіч Лось, начальнік аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў. Быў асуджаны судом Фрунзенскага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 1 і 2 красавіка 2024 года суддзя Юлія Блізнюк разгледзела справу.

Васіля затрымалі ў сярэдзіне лютага 2024 года, да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд, які адбыўся 2 красавіка 2024 года, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Удзельнічаў у Маршы свабоды, заклікаў да ўдзелу ў акцыях: мінчука асудзілі да "хатняй хіміі"

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Васіля Лася асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»