Васіль Хамутоўскі
былы футбаліст, трэнер
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 жніўня 1978
Дата затрымання: 30 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шоцік Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены
Беларускі футбаліст і трэнер Васіль Іосіфавіч Хамутоўскі падчас сваёй кар’еры гуляў у Германіі, Румыніі, Расіі, Украіне і Беларусі. Станавіўся чэмпіёнам Беларусі і Румыніі. За сваю кар’еру згуляў 26 гульняў за зборную Беларусі, змяніў 17 футбольных клубаў з Беларусі, Расеі, Украіны, Румыніі і Нямеччыны. У складзе БАТЭ быў чэмпіёнам Беларусі, у складзе «Сцяўі» — двойчы чэмпіёнам Румыніі, у складзе «Пэтралула» — уладальнікам кубку Румыніі. За зборную Беларусі выступаў у 2000–2008 гадах. Гуляў за менскае «Дынама», пазней трэнаваў «Крумкачоў», з 2018 года працаваў у берасцейскім «Дынама».
Пасля выбараў 2020-га Васіль Хамутоўскі асудзіў гвалт сілавікоў і падпісаўся пад патрабаваннем сумленных выбараў. Потым з'ехаў з Беларусі. Апошнім часам ён працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам
Васіль Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня 2022 года пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Спачатку спартоўцу прысудзілі 13 содняў адміністратыўнага арышту за перасыланне матэрыялаў з тэлеграм-каналу, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім», а потым яго перазатрымалі ўжо паводле крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА-1.
29 снежня 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд: суддзя Таццяна Шоцік прызнала Васіля вінаватым у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле арт. 342 КК, і прызначыла яму два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»).