Васіль Ярмоленка
музыка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 1985
Дата затрымання: 25 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Васіль Сяргеевіч Ярмоленка — гітарыст і кантрабасіст, былы артыст Беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў. Ён грае ў такіх гуртах, як Unia, "Голая Монашка", "Мутнаевока".
Васіль быў затрыманы 25 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і змешчаны ў СІЗА-1. Адразу пасля затрымання на праўладным тэлеграм-канале з’явілася "пакаяльнае" відэа, з якога вынікала, што ў жніўні 2020 года музыка ўдзельнічаў у некалькіх масавых мерапрыемствах, а таксама стаяў у счэпцы на праезнай частцы.
22 красавіка 2022 года адбыўся суд, у выніку якога Васіль Ярмоленка быў прызнаны вінаватым ў актыўным удзеле ў паслявыбарчых пратэстах 2020 года і асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Да прызначэння месца адбыцця пакарання ён быў вызвалены з залы суда пад падпіску аб нявыездзе.
Палітвязні Ярмоленка і Гацко асуджаныя да трох год "хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту