Васіль Глушакоў

Дата нараджэння: 8 лютага 1963

Дата затрымання: 15 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 верасня 2021

Дата вызвалення: 10 сакавіка 2023

Суддзя: Грабянчук Алена

Васіль Ягоравіч Глушакоў — інжынер з Віцебску.

Ён 16 чэрвеня 2021 года быў прызнаны вінаватым у паводле арт. 369 КК. За кароткі каментар на адрас двух супрацоўнікаў Дубровенскага РАУС у суполцы «Вусаты Таракан» мужчыну прысудзілі да 1 году і 6 месяцам абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

З верасня 2021 адбывае пакаранне ў ПУАТ №55.

У сакавіку 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Паўтары гады “хіміі” – за каментар “Два ДБ”

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»