Васіль Дамарад

Дата нараджэння: 23 лістапада 1978

Дата затрымання: 24 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жуковіч Алена

Пракурор: Рокаш Вікторыя

Дамарад Васіль Леанідавіч мае на ўтрыманні дваіх малалетніх дзяцей. Быў затрыманы і ўтрымліваўся пад вартай з 24 студзеня 2022 года. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК за ўдзел 6 і 20 верасня 2020 года ў "Маршы адзінства" і "Маршы справядлівасці". 

2 верасня 2022 года ў судзе Савецкага раёна горада Мінска справу разглядала суддзя Алена Жуковіч. Дзяржаўнае абвінавачанне прадставіла Вікторыя Рокаш. Вынік - 3 гады "хатняй хіміі". У інтарэсах "Мінсктранс" былі заяўлены іскавыя патрабаванні аб кампенсацыі маёмаснай шкоды на суму 70.216,73 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»