Васіль Чых

Дата нараджэння: 13 студзеня 1981

Дата затрымання: 19 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 3 студзеня 2024

Суддзя: Маручак Сяргей

Васіля Мікалаевіча Чыха абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Беларусі па арт. 369-1 КК. Палітвязня змясцілі ў СІЗА-7.

У віну палітвязню ставілі тое, што 16 сакавіка 2022 г. у адным з публічных Viber-чатаў, які аб'ядноўвае працаўнікоў вагоннага дэпо Брэста, ён "размясціў відэазапіс з свядома ілжывымі звесткамі аб эканамічным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь".

Справу разглядаў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак, які не раз выносіў палітычна матываваныя прысуды і прызначыў Васілю Чыху паўтара года пазбаўлення волі без штрафу з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Васіль адбываў пакаранне ў шклоўскай ПК № 17.

Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку 2024 г. 

"Дыскрэдытаваў" Беларусь відэазапісам аб эканоміцы Беларусі — паўтара года калоніі

Праваабаронцы даведаліся аб выніках судовага разгляду справы Васіля Чыха, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі па арт. 369-1 КК.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»