Варвара Мядзведзева
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 30 жніўня 1982
Дата затрымання: 19 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Мядзведзева Варвара Леанідаўна асуджана судом Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 КК да 2 гадоў і 6 месяцаў "хатняй хіміі". Справу разглядала 28 і 29 сакавіка 2023 года Шабуня Вікторыя.
Па дадзеных прапагандысцкіх крыніц, сям'я два гады жыла за мяжой, а па вяртанні ў Беларусь іх затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года, дзейнасць "у складзе дыяспар" і негатыўныя каментары ў інтэрнэце. У "пакаяльным" відэа затрыманы мужчына паведаміў, што вярнуўся дадому ў сувязі з пагаршэннем здароўя.
Затрыманыя — Павел і Варвара Леанідаўна Мядзведзевы. Гэта сям'я фатографаў з Мінска, яны разам больш за дзесяць гадоў, і столькі ж існуе іх творчы дуэт. Яны спецыялізуюцца на весельных фота. За сваю кар'еру атрымалі больш за два дзясяткі прэмій у розных намінацыях за свае вясельныя фотаздымкі.
Спачатку мужа і жонку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. Але Варвара пасля "сутак" на волю так і не выйшла — супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ і перавялі ў СІЗА-1.
23 чэрвеня 2023 года была унесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Затрымалі сям'ю фатографаў — яны вярнуліся ў Беларусь на лячэнне