Валянцін Музыкін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 красавіка 1970
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 траўня 2024
Суддзя: Котаў Іван
Заява аб прызнанні палітвязнем
Валянціну Аляксандравічу Музыкіну выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», а таксама па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады». Судовае пасяджэнне ўзначаліў суддзя Гомельскага абласнога суда Іван Котаў.
Падрабязнасцей справы ў праваабаронцаў няма, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Вядомы толькі прысуд: 52-гадовага Валянціна прызналі вінаватым па двух інкрымінаваных артыкулах і прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У снежні Валянціна перавялі з СІЗА-3 у бабруйскую папраўчую калонію № 2.
Вызвалены 1 траўня 2024 г.