Валянціна Пісарук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Данільчык Сяргей

Пракурор: Карачун Вадзім

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 6 кастрычніка 2021 года разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да Валянціны Мікалаеўны Пісарук, якую вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Данільчык, бок дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў Вадзім Карачун. Пацярпелым па справе быў прызнаны намеснік начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай і кадравай працы Віктар Турчыновіч

Крымінальную справу разглядзелі за 30 хвілін.

За 30 хвілін жыхарку Баранавіч асудзілі да двух гадоў “хатняй хіміі”

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 6 кастрычніка разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да Валянціны Пісарук, якую вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»