Валянціна Куплінава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Валодзькін Аляксандр

Светлагорск: два гады хатняй «хіміі» за абразу ў сацсетках

У Светлагорску 18 студзеня 2022 года за абразу прадстаўніка ўлады Комара асуджана 68-гадовая мясцовая жыхарка. Валянціна Куплінава прачытала ў Аднакласніках допіс, які датычыўся старэйшага ўчастковага інспектара аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Бабруйска Магілёўскай вобласці капітана міліцыі Андрэя Комара. Пад допісам яна напісала свой каментарый, які стаў прычынай для звароту міліцыянта ў суд.

Справа разглядалася па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ – «Знявага да прадстаўніка ўлады». Вінаватаму можа быць прызначаны штраф, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да 3 год са штрафам, альбо пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам. Суддзя Аляксандр Валодзькін прызнаў, што каментарый Валянціны Куплінавай абразіў участковага інспектара з Бабруйска. Жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама яна павінна выплаціць участковаму інспектару 500 рублёў кампенсацыі за маральную шкоду.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»