Валянціна Зелянкевіч
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 20 чэрвеня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены
Валянціне Ігараўне Зелянкевіч у канцы жніўня 2020-га не працягнулі кантракт у мiнскiм клубе трыятлона «Трыстайл». Як казала спартсменка, дырэктар клуба Дзмітрый Талкачоў абяцаў ёй прадоўжыць супрацоўніцтва, аднак адмовіўся ад яго пасля таго, як убачыў «пратэсны» пост Зелянкевіч у інстаграме з фота, на якім яна стаяла з бел-чырвона-белым сцягам на праезнай частцы падчас аднаго з мірных мітынгаў.
Была асуджаная 7 сакавіка 2024 года ў судзе Заводскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Хвайніцкая Жанна.
7 траўня 2024 г. у Валянціны адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Хрыпач.
24 траўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
2 кастрычніка 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Валянціны. Старшыня судовай калегіі Святлана Чарапанава.
Трыятланістку Валянціну Зелянкевіч асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы 2020 года
Трыятланістцы Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе